Курсовая на тему Кагнiтыўны патэнцыял беларускiх фразеалагiзмаў

Автор: Юлия

Тип работы: Курсовая

Предмет: Филология

Страниц: 25

Год сдачи: 2010

ВУЗ, город: Москва

Выдержка

УВОДЗІНЫ На прыканцы 20 ст. у межах кагнітывізму – напрамку навукі, які вывучае розум чалавека, яго мысленне і ментальныя працэсы, узнікла кагнітыўная лінгвістыка. Гэты кірунак у мовазнаўстве вывучае мову як адмысловую кагнітыўную здольнасць, магчымасць апрацоўкі інфармацыі пра свет пры дапамозе мовы. Кагнітыўная лінгвітыка цесна звязана з цэлым комплексам дысцыплін: філасофіяй, псіхалогіяй, лінгвістыкай, культуралогіяй і інш. Інтэграцыя гэтых дысцыплін у межах кагнітыўная лінгвістыкі адкрывае шырокія перспектывы ў даследванні мовы ва ўсіх разнастайных і шматгранных сувязях яе з чалавекам і яго пазнавальнымі здольнасцямі. На сённяшні дзень яскрава прасочваецца імкненне зразумець сутнасць моўнай камунікацыі: як пры дапамозе мовы перадаецца думка, як у мове адлюстроўваюцца культурна-нацыянальныя і індывідуальна-асабістыя ўяўленні пра свет. Таму, абраная намі тэма даследвання з’яўляецца вельмі актуальнай. Мы вырашылі разгледзіць фразеалагічныя адзінкі ў гэтым аспекце таму, што фразеалагізмы выяўляюць характэрныя асаблівасці быту, культуры, звычаяў пэўнага народа ці якога-небудзь канкрэтнага рэгіёна, вылучаюць спецыфічныя рысы, характэрныя для той ці іншай этнічнай групы і рысы, што аб'ядноўваюць людзей пэўнай тэрыторыі. У дадзенай працы мы імкнуліся прасачыць як выяўляецца думка, вопыт, розум народа і індывідуума праз фразеалагічныя адзінкі. Мы падрабязна разгледзелі фразеалагізмы з кампанентмі бацька, маці і фразеалагізмы з кампанентмі гендэрнай семантыкі. На сучасным этапе развіцця навукі даследванні ў рэчышчы кангітыўнай лінгвістыкі не вельмі шматлікія, таму матэрыял курсавой працы можа выкарыстоўвацца ў далейшым даследаванні сувязі мовы і культуры народа на чым і грунтуецца практычная каштоўнасць дадзенага даследавання. Такім чынам, аб’ект нашага даследавання – фразеалагічны фонд беларускай мовы. Прадметам даследавання з’яўляюцца фразеалагізмы з кампанентмі бацька, маці і фразеалагізмы з кампанентмі гендэрнай семантыкі. Мэтай працы з’яўляецца вывучэнне спосабаў выражэння этнічнай культурнай спецыфікі праз фразеалагічныя адзінкі, аналіз дадзеных адзінак з кампанентмі бацька, маці і кампанентмі гендэрнай семантыкі. Пастаўленая мэта прадугледжвае вырашэнне наступных задач: 1. Разгледзець асноўныя тэарытычныя палажэнні кагнітыўнай лінгвістыкі; 2. Разгледзець фразеалагічны фонд беларускай мовы ў кагнітыўным аспекце;; 3. Правесці выбарку фразеалагічных адзінак з кампанентмі бацька, маці і кампанентмі гендэрнай семантыкі. 4. Вылучыць асаблівасці ўзаемасувязі культуры і мовы ў выбраных фразеалагізмах. Для вырашэння пастаўленых задач намі выкарыстоўваліся наступныя метады: • вывучэнне і аналіз тэарытычных крыніц; • аналіз фразеалагічнага фонда;

Содержание

Уводзіны Раздзел 1 Кагнiтыўны падыход да аналiзу фразеалагiчных рэсурсаў 1.1. Кагнiтыўная лiнгвiстыка як навука. Мэты i задачы, аб'ект i прадмет кагнiтыўных даследаванняў 1.2. Кагнітыўная арыентацыя фразеалагічных даследванняў Раздзел 2 Кагнітыўны патэнцыял беларускіх фразеалагізмаў 2.1. Фразеалагізмы з кампанентамі бацька, маці ў кагнітыўным аспекце 2.2. Фразеалагiчныя адзiнкi з кампанентамі гендэрнай семантыкi ў кагнiтыўным аспекце Заключэнне Спіс літаратуры 33 4 4 9 16 16 20 23 24 9 9 8

Литература

1. HOMO LINGUALIS В КУЛЬТУРЕ: Монография / В.А.Маслова. – Витебск: издательство УО «ВГУ имени П.М.Машерова», 2004 – 214с. 2. Аксамітаў А.С. Беларуская фразеалогія. Мн., 1978. 3. Гумбольдт В. фон. Избранные труды по языкознанию. М.,1984 4. Казакова І.В. Беларускі фальклор: курс лекцый / І.В.Казакова. - Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы. – 73с. 5. Киселёв И.А. Русско-белорусский фразеологический словарь. / И.А.Киселёв – Мн.: Нар. Асвета, 1991. – 192с. 6. Кобозева И.М. Лингвистическая семантика: Учебник. Изд.2-е. – М.: Едиториал УРСС, 2004. – 352с. 7. Ковшова М.Л. Культурно-национальная специфика фразеологизмов (когнитивные аспекты): Дис. канд. филол. наук / М.Л. Ковшова - М.,1996. 8. Кубрякова Е.С. Части речи в когнитивной точки зрения / Е.С. Кубрякова – М.,1997. — 238с. 9. Лепешаў І.А. Слоўнік беларускіх прыказак / І.А. Лепешаў, М.А. Якаўцэвіч. – Мн.: Бел.наука, 2002 – 511с. 10. Лепешаў І.Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы. Мн., 1998. 11. Маслова В.А. Когнитивная лингвистика: учеб.пособие / В.А. Маслова. – 3-е изд., перераб. и доп. – Минск:ТетраСистемс,2008. – 272с. 12. Мудрыя дарадцы: Прыказкі і прымаўкі. / Уклад. А.У.Янголь – 2-е выд., дапрац. – Мн.:Юнацтва, 1983. – 94с., іл. 13. Общее языкознание. Хрестоматия. Сост. Б.И.Косовский. Под. ред. А.И.Супруна. Минск, “Вышэйш. школа”, 1976. 14. Практыкум па гісторыі агульнага мовазнаўства: Дапам./ В.І.Рагаўцоў. – Мн.: Універсітэцкае, 2001. – 184с. 15. Прыказкі і прымаўкі: У 2-х ч.:Мн.,1976. (серыя “Беларуская народная творчасць”) 16. Рапановіч Я. Н. Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі. / Я.Н.Рапановіч - 2-е выд., дап. і перапр. Мінск, «Вышэйш. школа», 1974. 384 с. 17. Русско-белорусский словарь: В 3т.:Около 110 000 слов / АН Беларуси, Ин-т языкознания им. Я.Коласа; 4-е изд., испр. и доп. – Мн.:БелЭн, 1993. – 735с. 18. Садоўская А.Л. Кагнітыўная арыентацыя фразеалагічных даследаванняў // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып.8 / Пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мн.,2009. – С. 141-145. 19. Садоўская А.Л. Нацыянальна-культурны кампанент беларускай фразеалогіі // Роднае слова. – 2008. – № 2. – С. 42 – 46. 20. Янкоўскі Ф. Роднае слова. / Ф. Янкоўскі. Пад рэд. М.Яўневіча. Мн., “Вышэйш. школа”, 1972.



НазваниеТипГод сдачиСтраницВУЗ, город
Основные типы терминов в современном английском языкеКурсовая201133Москва
Коммуникативный метод обучения английскому языкуКурсовая201148Москва
Разработка информационных систем электронной коммерции. Курсовая работаКурсовая201151Москва
Разработка информационных систем электронной коммерции. Курсовая работаКурсовая201251Москва
Тактика осмотра места происшествияРеферат201216Москва
Финансы организации. Курсовая работаКурсовая201093Москва
Public relations (PR) как средство коммуникационной политикиКурсовая201121Москва
Историческая школа ГерманииКурсовая201126Москва
Английский язык Контрольная работа №1 Вариант 5 Контрольная20119Новороссийск
Английский язык Контрольная работа Вариант 3 Контрольная201110Новороссийск
Яндекс.Метрика